Главная / Новости / Новости района
08.11.2023

У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскага обласнога аб’яднання прафсаюзаў

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло ўрачыстае мерапрыемства, якое таксама прысвячалася 75-годдзю ўтварэння Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбылося самавызначэнне Беларусі, стварэнне нацыянальнай дзяржавы на савецкай аснове. На карысць менавіта гэтай формы дзяржаўнасці гаварылі настроі беларускага грамадства, прывабнасць палітычнай праграмы бальшавікоў, узрослая ваенная моц Савецкай Расіі на Заходнім фронце. БССР першапачаткова заняла тэрыторыю шасці паветаў былой Мінскай губерні - толькі частку Цэнтральнай Беларусі. Але маленькая рэспубліка з плошчай усяго 50 тыс. кв.км і насельніцтвам у 1,5 млн чалавек стала адным з сузаснавальнікаў Савецкага Саюза і сабрала вакол сябе спачатку ўсходнебеларускія, а потым і заходнебеларускія землі. Сучасная Беларусь - прамы правапераемнік БССР, а БССР стала магчымай толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Аб гэтым у сваім звароце да прадстаўнікоў улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзі гаварыла першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, старшыня Суботніцкага сельсавета Валянціна Філон.

– І сёння мне хочацца працытаваць выказванне аднаго з самых аўтарытэтных і ўплывовых палітыкаў сучаснасці, педагога, гісторыка, лідэра нацыі - нашага Прэзідэнта, які адкрыта заявіў аб тым, што пытанні сацыяльнай справядлівасці, сапраўднага народаўладдзя і сацыяльнаарыентаванага, па сутнасці сваёй сацыялістычнага, вектара далейшага развіцця краіны з’яўляюцца базісам сацыяльна- палітычнага накірунку, які праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, – зазначыла Валянціна Станіславаўна. – Яго асновы былі закладзены нашымі дзядамі і прадзедамі, а вытокі нашай ідэалогіі, ідэалогіі інтэрнацыяналізму, патрыятызму, грамадзянскасці і праўды, бяруць пачатак у кастрычніку далёкага 1917-га. 

Напярэдадні чырвонай даты календара з раённай сцэны гучалі віншаванні прафсаюзным арганізацыям 75 годдзем з дня заснавання Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

 Сапраўды, прафсаюзы арганізацыі работнікаў - рэальная сіла, якая накіроўвае ўсе свае намаганні на паляпшэнне дабрабыту нашага народа, нашай краіны. Да прысутных у зале звярнуўся старшныя Іўеўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Анатолій Букліс. У прыватнасці, ён адзначыў, што 20 кастрычніка 1948 года на I абласной міжсаюзнай канферэнцыі прафсаюзаў абраны Гродзенскі абласны савет прафсаюзаў. Іўеўшчына таксама была ахоплена прафсаюзным рухам, былі створаны раённыя арганізацыі галіновых прафсаюзаў. Напрыклад, райкам работнікаў сельскагаспадарчай галіны быў створаны ў сакавіку 1965 года. Першым яго кіраўніком быў Дзмітрый Іларыёнавіч Кузняцоў. 

Адзначаючы юбілейную прафсаюзную дату, Анатолій Букліс узгадаў людзей, якія, аддалі прафсаюзнай працы значную частку сваёй працоўнай біяграфіі, якія выбудоўвалі сістэму прафсаюзнай працы, сістэму сацыяльнага партнёрства.Так, райкам прафсаюза работнікаў сельскагаспадарчай галіны ў розны час узначальвалі Сяргей Іванавіч Жыдзель, Сяргей Кірылавіч Казановіч, Віктар Антонавіч Вярстак, Іосіф Станіслававіч Лушко.

38 гадоў аддала прафсаюзнай рабоце Алена Мікалаеўна Бутурля, 19 гадоў Ядвіга Іосіфаўна Філіповіч. У райкаме культуры працавалі Соф'я Юр'еўна Місура, Леанарда Міхайлаўна Сантоцкая. 

Сістэму працы прафсаюза работнікаў адукацыі будавалі Ванда Казіміраўна Рымашэўская, Канстанцін Станіслававіч Траццякевіч, Станіслава Станіславаўна Захар. Прафсаюз дзяржаўных устаноў узначальвалі Лілія Іосіфаўна Грынюк, Іван Емяльянавіч Салейка, Франц Вацлававіч Марцінкевіч.

–У розныя перыяды гісторыі прафсаюзы мелі розную структуру, ставіліся розныя прыярытэтныя задачы, але заўсёды галоўным у прафсаюзным руху заставалася ўзаемападтрымка і ўзаемадапамога, - падсумаваў Анатолій Букліс. 

За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху і ў сувязі з 75-годдзем утварэння Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў узнагародзілі Граматамі Савета Іўеўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў узнагародзілі Дануту Пецько і Франца Мацейка - ветэранаў працы аграпрамысловага комплексу; Лілію Чаеўскую і Пятра Куніцкага – работнікаў дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Іўеўскі лясгас".

Вольгу Мікулка, інжынера Іўеўскага РУП ЖКГ; Міхаіла Гіля, акампаніятара народнага ансамбля установы культуры "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу"; Маргарыту Цэдзік - галоўнага спецыяліста упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама; Святлану Гаўрылюк, супрацоўніка ўпраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання дзяржаўнай установы "Іўеўскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных устаноў"; Наталлю Лапата, настаўніка Іўеўскай сярэдняй школы, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі; Таццяну Шумакову - метадыста Іўеўскага навучальна-метадычнага кабінета, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

Мерапрыемства прадоўжылася вінашавальным канцэртам Навагрудскага раёнага цэнтра культуры і народнай творчасці.



Ірына Бутурля. 
Станіслаў Зянкеквіч (фота).