Главная / Новости / Новости района
16.04.2024

Повязь часоў

Усё мае свой працяг жыцця,
нітка – ў туга навітым клубку, 
песня – ў водгаласу рэха, 
сонца – ва ўсмешцы дзіцяці. 
Свой працяг жыцця мае і народнае мастацтва.

Запрашаем  21 красавіка 2024 года на свята народнага мастацтва “Повязь часоў”, якое адбудзецца ў 12:00 гадзін у  аг.Дайліды  на пляцоўцы каля сектара культурна-масавай і асветніцкай работы.
 
У праграме:
урачыстае адкрыццё свята; 
дэфіле ў народных касцюмах з элементамі вышыўкі і саломкі; 
канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1; 
дэфіле ў саламяных  капелюшах “Уся справа ў капелюшы”; 
гульнёвая праграма “Вясковая ідылія” сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды; 
майстар-клас “Танцуем па-даўнейшаму” (“Кракавяк”, “Беларуская полька”, “Лысы”); 
этнапраграма з наведваннем музейнай экспазіцыі “Саламяная казка”; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценне, выцінанка, лазапляценне, вышыўка; выстаўка народнай творчасці, бяспройгрышная латарэя. 

Працуе фотазона і фотавыстаўка “З гісторыі свята”. 

Будзем рады бачыць вас у нас!