Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28.05.2025

Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх

Цудоўны і багаты наш край. Край у якім жывуць надзвычай добрыя, працавітыя  людзі. Менавіта такім быў род Умястоўскіх, які жыў і працаваў  у Жамыслаўлі ў 18-19 стагоддзях. Убачыць прыгажосць гэтых мясцін і спазнаць працавітасць і справы нашых продкаў запрашаем на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17:00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.   У праграме:   -  урачыстае адкрыццё  “Вітаем знатных асоб і гасцей фэста”;    -  дэфіле калекцыі адзення  лялек-матанак “Кола жаночага лёсу”  дзіцячага     аматарскага аб’яднання “Чараўніцы” філіяла аг.Ліпнішкі  ДУК “Іўеўскі      цэнтр культуры і вольнага часу”;  -  сольны канцэрт “Девушка с аккардеоном”   Кацярыны Барысавай і          ўзорнага ансамбля танца “Геранёнскія гарэзы” дзяржаўнай установы           адукацыі “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў”;    -  канцэрт народнага вакальнага квартэта “Вакаліз” ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”;  -  музычна-танцавльная праграма “Мелодыі ў старадаўнім парку”;  -  святочны салют             Упершыню на фэсце выступяць народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў “Мы з вёсачкі-калыскі” Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра і народны ансамбль песні “Уладары” ДУК “Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры”        У вас будзе магчымасць пачаставацца графскім пірагом па старыннаму рацэпту Умястоўскіх, які аднавілі Андрэй і Таццяна Мястоўскія, а выпякла дэсерт Іна Лобач, гаспадыня пякарні “Сапраўдны смак”.        На працягу свята працуюць:  атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці,  выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, выстаўка “ З гісторыі фэста”.       А таксама запросім усіх жадаючых адведаць духмянай юшкі.                                                                                                          Аркамітэт