Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.06.2023

Свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”

Надышло лета – самая цёплая і жаданая пара года, на лугах расцілаюцца прыгожыя шырокія дываны з рознакаляровага густога разнатраўя.  Чэрвень - месяц сенакосаў.  Сенажаць з’яўляецца не проста важным этапам жыцця вёскі, але і самай прыемнай працай, напоўненай весялосцю.           Усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 10 чэрвеня 2023 года ў 16:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі на відовішчнае, вясёлае свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.           У праграме : - раённы конкурс па ручному сенакашэнню “Касец - 2023”;  - дэфіле - шоу “Лён-ляночак”; - эстрадны канцэрт салістаў  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; -   дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”          Выступяць  творчыя калектывы  з гарадоў Навагрудка  і Мінск.          На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”; падворак “Сялянскія  прысмакі”; майстар-клас  па вырабу лялькі “Траўніца”; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.       Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўку   “Прэзентацыя – дэгустацыя дранікаў” - элемента “Стравы з таркаванай бульбы” нададзенаму статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.                                                                                                           Аркамітэт