Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
08.07.2025

свята “Купальскі карагод”

6 ліпеня 2025 года ў 20:00 гадзін у вёсцы  Мікалаева каля ракі Нёман творчым калектывам філіяла аг.Лелюкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзена брэндавае  свята “Купальскі карагод”.                     Гасцей свята прывітаў  старшынёй Лелюкінскага    сельвыканкама Алешчык Станіслаў Станіслававіч.       Моладзь, дзеці, людзі сталага ўзросту з вялікім задавальненнем частаваліся духмяным «лелюкінскім купальскім караваем».         Усе жадаючыя прынялі ўдзел у гульнях і забавах, вадзілі карагоды вакол купальскага вогнішча, варажылі на вянках, шукалі папараць-кветку.        Святочны купальскі настрой стваралі салісты і выканаўцы філіяла аг.Субботнікі, аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Цікавае купальскае тэатралізаванае прадстаўленне прапанавалі гледачам ўдзельнікі народнага драматычнага калектыва філіяла аг.Трабы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.        У 22:00г. дыджэй “Andrej_waef” з горада Масты запрасіў усіх на пенна-лазерную дыскатэку а фаер калектыў “Flame of life” з горада Мінск на яркае фаер шоў.        На працягу свята працавалі аттракцыёны, танцавальная пляцоўка, гандлёвыя палаткі з попкорнам і салодкай ватай.