Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
16.04.2024

Повязь часоў

Усё мае свой працяг жыцця, нітка – ў туга навітым клубку,  песня – ў водгаласу рэха,  сонца – ва ўсмешцы дзіцяці.  Свой працяг жыцця мае і народнае мастацтва. Запрашаем  21 красавіка 2024 года на свята народнага мастацтва “Повязь часоў”, якое адбудзецца ў 12:00 гадзін у  аг.Дайліды  на пляцоўцы каля сектара культурна-масавай і асветніцкай работы.   У праграме: урачыстае адкрыццё свята;  дэфіле ў народных касцюмах з элементамі вышыўкі і саломкі;  канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1;  дэфіле ў саламяных  капелюшах “Уся справа ў капелюшы”;  гульнёвая праграма “Вясковая ідылія” сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды;  майстар-клас “Танцуем па-даўнейшаму” (“Кракавяк”, “Беларуская полька”, “Лысы”);  этнапраграма з наведваннем музейнай экспазіцыі “Саламяная казка”; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценне, выцінанка, лазапляценне, вышыўка; выстаўка народнай творчасці, бяспройгрышная латарэя.  Працуе фотазона і фотавыстаўка “З гісторыі свята”.  Будзем рады бачыць вас у нас!