Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
26.03.2024

Культурна-відовішчные мерапрыемствы: ад ідэі да паспяховага ўвасаблення

22 сакавіка 2024 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу аддзелам метадычнай работы праведзены раённы семінар-практыкум па рэжысуры масавых святаў для клубных работнікаў “Культурна-відовішчные мерапрыемствы: ад ідэі да паспяховага  ўвасаблення” Адкрыла семінар-практыкум намеснік дырэктара ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Цыдзік Лізавета Валер’еўна, якая звярнула ўвагу калег на правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў у рамках Года якасці на высокім мастацкім узроўні.  У час работы семінара былі разгледжаныя наступныя пытанні: методыка стварэння культурна-масавага мерапрыемства; культурна-відовішчнае мерапрыемства як сумесная праца рэжысёрска-пастановачнай групы; рэжысёрскае рашэнне брэндавага мерапрыемства;  асаблівасці правядзення культурна-массавых мерапрымстваў у рамках абласнога і раённага конкурсаў; культурна-відовішчные мерапрыемствы: ад ідэі да паспяховага ўвасаблення (па матэрыялах абласнога семінара-практыкума па рэжысуры масавых святаў для спецыялістаў устаноў культуры клубнага і змешанага тыпу); работа з гледачамі розных узростаў (правядзенне гульні).  Рэжыссёры аддзелаў і сектараў культурна-масавай і асветніцкай работы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” прадставілі прэзентацыі па арганізацыі і правядзенню брэндавых мерапрыемстваў свайго рэгіёна.