Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.04.2025

Беларусам я завуся, родным краем ганаруся!

Як рака пачынаецца з ручаін, дрэва мае свае карані, так і чалавечая годнасць нараджаецца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з пашаны да яе спадчыны, ведання сваёй гісторыі, з любові да матчынай мовы. Каб нагадаць дзецям гісторыю Айчыны, пазнаёміць з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі, супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі правялі з навучэнцамі 4 класа гімназіі №1 вусны часопіс “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”. Падчас мерапрыемства дзеці ўспомнілі легенды і паданні роднай зямлі, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Займальныя пытанні аб Беларусі” і конкурсе “Выдатныя асобы Беларусі”, чыталі лірычныя вершы беларускіх паэтаў-франтавікоў, разгадвалі загадкі і дапаўнялі прымаўкі з “Чароўнага куфэрка”, панаёміліся з кнігамі пра прыроду Беларусі, прадстаўленымі на выставе “Я з кнігай адкрываю свет прыроды”. Падарожжа па старонках вуснага часопіса суправаджалася праглядам адпаведнай электроннай прэзентацыі і відэароліка аб прыгажосці нашай роднай Беларусі.