29.07.2020
Зямля пад белымі крыламі
26 ліпеня ў аг.Трабы праведзена рэгіянальнае свята “Зямля пад белымі крыламі”. На свяце адбылося тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам гістарычнага персанажа – князя Трабуса, знакамітага былога ўладальніка паселішча Трабы.
Святочныя віншаванні атрымалі працаўнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Трабскага сельсавета. Добры настрой стварылі канцэртныя праграмы калектываў аматарскай творчасці аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы і аг.Ліпнішкі, а таксама ансамбль трабскіх музыкаў.
Лоўкія і спрытныя прынялі ўдзел ў спартыўных спаборніцтвах. Дзяцей і дарослых парадавалі забаўляльныя атракцыёны.