Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.04.2024

З любоўю да Радзімы

У аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі ў рамках раённага конкурсу на лепшае мерапрыемства па фарміраванні культуры сямейнага дасуга “Сям'я – аснова патрыятычнага выхавання асобы” праведзены сямейны вечар “З любоўю да Радзімы”. У праграме мерапрыемства адбыліся: цікавыя віктарыны і конкурсы “Старонкі мінулага і сучаснага”, “ Крылатая паштоўка”, “Перакладчыкі”; народныя гульні; гучалі прыгожыя песні аб Радзіме; працавала выстава рыцэптаў нацыянальных страў “Традыцыйныя стравы беларусаў”.  Напрыканцы вечара  арганізатары запрасілі ўдзельнікаў мерапрыемства пачаставацца беларускімі дранікамі.