24.07.2020
Свята Зажынкі
23 ліпеня на палявым стане КСУП “Суботнікі” каля в.Квяткоўцы сумесна аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі і камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемствам праведзена свята Зажынкі .
На свяце адбыліся абрадавыя дзеянні па зажынанню першага снапа. Затым сноп быў урачыста ўручаны старшыні гаспадаркі. Гучалі словы працоўнага наказу хлебаробам на добрае жніво і багаты ўраджай. Сельскагаспадарчую тэхніку асвяціў настаяцель касцела аг.Суботнікі. Вясёлы канцэрт падаравалі прысутным удзельнікі творчых калектываў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка.