17.04.2023
Свята Вялікдзень
Традыцыйная народная культура – гэта вялікі народны скарб, які перадаецца з пакалення ў пакаленне, ад продкаў да нашчадкаў.
У аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі ў рамках раённага конкурсу на лепшае мерапрыемства па патрыятычным выхаванні моладзі “Зямля, дзе пачаўся мой лёс” прайшло традыцыйнае свята Вялiкдзень. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства бліжэй пазнаёміліся з мясцовымі велікоднымі традыцыямі, валачобным абрадам, велікоднымі гульнямі і забавамі.
Перад юнымі жыхарамі аграгарадка выступіла старшыня Суботніцкага сельвыканкама В.С.Філон, якая 31 сакавіка ў складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці наведала Палац Рэспублікі ў г.Мінску, дзе адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, пад час якой Прэзідэнт звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Валянціна Станіславаўна паведаміла моладзі, што Прэзідэнт ў сваім Пасланні вызначыў, что галоўнае для беларусаў – гэта захаванне міру, добрае веданне сваей гісторыі, захаванне сваіх нацыянальных традыцый. “Будзьце актыўнымі грамадзянамі не толькі малой радзімы, але і сваей вялікай Радзімы – Беларусь” – гэтымі словамі Валянціна Станіславаўна завяршыла свой зварот.
Моладзь і падлеткі, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, засталіся задаволены цікавым, змястоўным і разнастайным святам.м і разнастайным святам.