14.11.2022
Кніга ў дар
Адна з крыніц папаўнення фонду ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” – кнігі, атрыманыя ў дар ад вядомых землякоў.
У пачатку лістапада бібліятэка атрымала каштоўны падарунак ад вядомага земляка Яўгена Вікенцьевіча Карпуця – кнігу “Паслядоўнікі: паэтычная скарбонка Стаўбцоўшчыны”.
Вядома, што Стаўбцоўшчына – гэта бацькаўшчына, “родны кут” Якуба Коласа, які народны паэт Беларусі ўзнёсла і шчыра апаэтызаваў у сваіх творах. У зборнік “Паслядоўнікі” ўвайшлі творы таленавітых паэтаў славутага Наднямоння, якія працяваюць традыцыі знакамітага песняра.
Кніга прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, адкрыццю помніка Якубу Коласу ў горадзе Стоўбцы і абласному фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі”.
Усіх, хто жадае пазнаёміцца з паэтычнай скарбонкай Стаўбцоўшчыны, чакаем у Іўеўскай раённай бібліятэцы.