Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.10.2023

Я – матчын спеў, я – матчыны трывогі

У Беларусі штогод 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці. Гэта свята з’яўляецца данінай глыбокай павагі і пашаны да жанчыны-маці, працаўніцы і захавальніцы сямейнага ачага. У Іўеўскай раённай бібліятэцы да Дня маці арганізавана тэматычная выстава-агляд “Я – матчын спеў, я – матчыны трывогі”.  На выставе прадстаўлены мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя мацярынству: аповесці і апавяданні, вершы і паэмы. Бібліятэкар праводзіць для чытачоў агляд гэтых выданняў, прапануе да чытання празаічныя творы Уладзіміра Ліпскага, Янкі Брыля, Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі і цудоўныя вершы Яўгеніі Янішчыц, Ніны Мацяш, Петруся Броўкі, Максіма Танка, Міхася Башлакова, Івана Карэнды і іншых аўтараў, прысвечаныя самаму дарагому ў жыцці кожнага чалавека – матулі.