10.11.2022
Гучныя чытанні твораў Я.Коласа
Трэцяга лістапада 2022 года споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння выдатнага песняра Беларусі Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча). Яго творчасць сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны.
Якуб Колас лічыцца адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры. Народны паэт апрацаваў звыш 40 народных казак, напісаў шмат твораў для дзяцей. У сваіх творах Якуб Колас – не толькі дзіцячы пісьменнік, а і педагог-выхавацель, які з замілаваннем расказвае пра прыгажосць роднай зямлі, раскрывае магчымасці сакавітага беларускага слова.
Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў бібліятэцы-філіяле аг. Суботнікі прайшлі гучныя чытанні твораў пісьменніка для дзяцей. Удзел у мерапрыемстве прынялі наведвальнікі прышкольнага лагера “Лясная казка”.