Главная / Новости / Новости района
05.06.2023

Свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”

Надышло лета – самая цёплая і жаданая пара года, на лугах расцілаюцца прыгожыя шырокія дываны з рознакаляровага густога разнатраўя.  Чэрвень - месяц сенакосаў.  Сенажаць з’яўляецца не проста важным этапам жыцця вёскі, але і самай прыемнай працай, напоўненай весялосцю. 
        
Усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 10 чэрвеня 2023 года ў 16:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі на відовішчнае, вясёлае свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.
         
У праграме :
- раённы конкурс па ручному сенакашэнню “Касец - 2023”; 
- дэфіле - шоу “Лён-ляночак”;
- эстрадны канцэрт салістаў  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
-   дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”
        
Выступяць  творчыя калектывы  з гарадоў Навагрудка  і Мінск.
        
На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”; падворак “Сялянскія  прысмакі”; майстар-клас  па вырабу лялькі “Траўніца”; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
     
Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўку   “Прэзентацыя – дэгустацыя дранікаў” - элемента “Стравы з таркаванай бульбы” нададзенаму статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. 
                                                                                                        
Аркамітэт