Главная / Новости / Новости района
11.02.2025

16 лютага пройдзе раённы фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”

Паважаныя іўеўчане і госці горада Іўе!
            
16 лютага 2024 года у 11:00 гадзін ў Іўеўскім цэнтры культуры і dольнага часу пройдзе раённы фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”

Маладыя таленты Іўеўшчыны прадэманструюць сваю творчасць у патрыятычным напрамку спеваў. 

Мэтай фестывалю з'яўляецца выяўленне маладых таленавітых выканаўцаў, стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў  падлеткаў і моладзі.

Кампетэнтнае жюры адзначыць сцэнічную культуру,  тэхніку і артыстызм, арыгінальнасць выканання і вызначыць пераможцаў у розных намінацыях і ўзроставых групах. 

Запрашаем кожнага падтрымаць маладыя таленты!