Ты з кнігай сябруй!
27.09.2025
22 верасня для вучняў трэцяга класа Геранёнскай сярэдняй школы ў бібліятэцы-філіле аг.Геранёны прайшоў літаратурны ўрок “Ты з кнігай сябруй!”.
Мэта мерапрыемства – папулярызаваць беларускую мову і літаратуру, выхоўваць у школьнікаў павагу і любоў да роднага слова.
Падчас літаратурнага ўрока гучалі цікавыя выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, адбылося знаёмства з новымі паступленнямі айчыннай дзіцячай літаратуры, былі праведзены гульні: “Словазнаўцы”, “Складзі рассыпаныя прыказкі і прымаўкі”, “Адгадайка”.
Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.