Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Свята народнага мастацтва

19.04.2024
Свята народнага мастацтва
Усё мае свой працяг жыцця, нітка – ў туга навітым клубку, песня – ў водгаласу рэха, сонца – ва ўсмешцы дзіцяці. 

Свой працяг жыцця мае і народнае мастацтва. 

Запрашаем 23 красавіка 2023 года на свята народнага мастацтва “Повязь часоў” , якое адбудзецца ў 12:00 гадзін у аг.Дайліды  на пляцоўцы каля клубнай установы.

У праграме: урачыстае адкрыццё свята, танцавальна-музычная кампазіцыя “Куточак Беларусі”, канцэртныя праграмы  фальклорнага ансамбля “Вечарніца” аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, народнага ансамбля песні “Юрацішкаўскі кірмаш”  аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п. Юрацішкі, ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранены ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; майстар-класы народных танцаў: “Кракавяк”, “Полька беларуская”, “Лысы”, “Вальс”; этнапрагарама па музейнай экспазіцыі “Саламяная казка”; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў саломапляценне, ткацтва, лазапляценне, вышыўка; выстаўкі народнай творчасці, бяспройгрышная латарэя.

Будзем рады бачыць вас у нас!
© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.