Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Конкурс для сяброў народнага мастацтва прайшоў у Іўeўcкiм цэнтры культуры i вольнага часу

20.02.2024
Конкурс для сяброў народнага мастацтва прайшоў у Іўeўcкiм цэнтры культуры i вольнага часу
Раённы агляда фальклора «Жывой крыніцы галасы» прайшоў 19 лютага ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Пры ўваходзе на другі паверх гасцей сустракала выстаўка традыцыйных рамёстваў Іўеўшчыны аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Іўе. 

Добры настрой пачынаўся з агляду відэазапісу калядных абрадаў з аг.Лаздуны1 (абрад калядаванне “Прыйшлі Каляды, усе людзі рады!” ў выкананні дзіцячага фальклорнага ансамбля “Жавароначкі”) і з в.Бакшты (абрад “Гулянне ката” у выкананні фальклорнага ансамбля “Крынічка”). 

Калі вы не ведаеце, дзе чэрпаць духоўнасць і ўнутраную сілу, то пачніце сябраваць з народным мастацтвам, зазірніце ў невычэрпную крыніцу народнай мудрасці, багатую скарбонку народнага жыцця. 

Выпрабавалі на сабе, пусціўшыся ў народныя танцы, гульні, карагоды. 

Але тым, хто быў у гэты дзень на сцэне, прыйшлося не толькі пагуляць, але і пахвалявацца, бо для іх «Жывой крыніцы галасы»- сапраўдны конкурс, а значыць, спаборніцтва.

Працавала журы: Ірына Мечыславаўна Грынкевіч – галоўны спецыяліст сектара культуры Іўеўскага райваканкама. Старшыня журы; Ірына Генадзьеўна Гуртавая – мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; Лілія Францаўна Кішкель - загадчык аддзела метадычнай работы дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.

Удзельнікі дзіцячых клубных фарміраванняў сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі прапанавалі фальклорную праграму “Купалінка”.
 Дзіцячы фальклорны ансамбль фальклорнага ансамбля “Вечарніца” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу - урывак з абрада “Юр’еўскі карагод”. 
Беларускія народныя песні выконвалі дзяўчаты з трыа аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 
Прысутныя весяліліся і танцавалі разам з фальклорнай групай сектара культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадка Дайліды. 
Чыталі вершы таленавітыя людзі, якія прадстаўлялі сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына. 
Абрад “Калядаванне” праводзіў фальклорны ансамбль “Жытніца” з аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі. Пакараў публіку вяселымі песнямі і танцамі жаночы вакальны ансамбль “Крынічка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы. 
У самае неба неслася песня артыстаў з аддзела культурна-массавай і асветніцкай работы г.п. Юрацішкі. Яны прапанавалі фальклорную праграму “Ноч на Яна”. 
Ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны выступаў з фальклорнай праграмай “Гуляю я”. 

Пераканаліся, што захавалася ў нас любоў да народных песень, танцаў, гульняў, жартаў.

Ірына Халява. 
Фота Станіслава Зянкевіча.

Больше фото
© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.