Інфармацыйная гадзіна “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць”
29.04.2024
У ДУА “Іўеўская сярэдняя школа” 27 красавіка адбылася інфармацыйная гадзіна ў межах адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” на тэму “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць” (матэрыяльная і духоўная гісторыка-культурная спадчына).
Намеснік дырэктара ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” Алёна Вальдзіміраўна Віктарава пазнаёміла вучняў з інфармацыйным блокам “Беларусь − краіна самабытнай культуры”.
Любоў да Радзімы пачынаецца са знаёмства са сваёй малой Радзімай. Адным з накірункаў работы ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” з’яўляецца збор, захаванне і папулярызацыя сярод насельніцтва гістарычнай і літаратурнай спадчыны Іўеўшчыны.
Да ўвагі ўдзельнікаў былі прадстаўлены 4 базы дадзеных уласнай генерацыі: “Знакамітыя землякі”, “Помнікі гісторы і культуры Іўеўскай зямлі”, “Жамыслаўль”, “Вяртаем забытыя імёны. Ільдэфонс Бобіч (Пётра Просты)”.
Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі матэрыялы пра Ільдэфонса Бобіча – былога ксяндза Іўеўскага касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла, святара, доктара філасофіі, празаіка, публіцыста, перакладчыка – асобу, значную не толькі ў маштабах гістарычнага і літаратурнага краязнаўства, але і, наогул, нацыянальнай гісторыі і літаратуры.