У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзяць:
– камунальныя сельскагаспадарчыя ўнітарныя прадпрыемствы (далей – КСУП): "Баўма", "Суботнікі», "Трабы";
- сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства (далей – УП) "Лаздуны-Агра" (заснавальнік ААТ "Гродна Азот");
- ААТ "Іўеўская сельгастэхніка".
Агульная плошча зямель сельскагаспадарчых арганізацый на 01.01.2022 складае 70853,50 гектараў, у тым ліку землі сельскагаспадарчага прызначэння 57798,88 гектараў, з іх ралля 35375,43 гектараў, лугавыя культуры 22311,46 гектараў. Сярэдні бал урадлівасці сельскагаспадарчых угоддзяў-28,9, сярэдні бал урадлівасці раллі 32,0. Распаханность зямель – 61,2%.
У аграрным сектары раёна занята 1,5 тысяч чалавек, што складае 26,7 % ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы раёна.
На тэрыторыі Іўеўскага раёна функцыянуе 58 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якім адведзена 2948 гектараў сельскагаспадарчых зямель, у тым ліку ралля – 2564 гектараў.
Валаўтваральнае сельскагаспадарчае прадпрыемства Іўеўскага раёна: УП "Лаздуны-Агра" - 42,5% вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна (51,5 % вытворчасці мяса ялавічыны, 48,7% вытворчасці малака).
КСУП "Баўма" -18,6% вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна (21,1% малака, 16,5% вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы).
КСУП "Суботнікі " -16,3 % вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна (19,0% вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы, 16,5% вытворчасці малака).
Спецыялізацыя раёна – малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, вырошчванне збожжавых, цукровых буракоў з развітым кормавытворчасцю. У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна маецца 14 малочна-таварных комплексаў, 7 малочна-таварных ферм, комплекс па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы, свінагадоўчы комплекс.
Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы на 1 студзеня 2022 года склала 24,9 тысячы галоў, у тым ліку кароў малочнага статка – 8,6 тысячы галоў, свіней – 14,1 тысячы галоў.
Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Баўма"
Адрас: 231345 Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Геранёны, вул. Школьная, 3
Тэлефон/факс: (8-01595) 6-93-82
Е-mail: spkbayma@yandex.ru
Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Суботнікі"
Адрас: 231341 Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Суботнікі, вул. Першамайская, 57
Тэлефон: (8-01595) 6-86-23
E-mail: ksupsubbotniki@mail.ru
Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Трабы"
Адрас: 231352 Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Трабы, вул. Савецкая, д. 46
Тэлефон: (8-01595) 6-24-17
E-mail: spk_traby@mail.ru
Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Лаздуны-Агра"
Адрас: 231369 Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Лаздуны, вул. Савецкая, 1
Тэлефон/факс: (8-01595) 6-78-16
E-mail: azot_agro@mail.ru