У бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшоў бенефіс кнігі Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”, прымеркаваны да 500-годдзя з часу яе выдання.
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра гісторыю стварэння паэмы і яе сэнс, чыталі і абмяркоўвалі ўрыўкі з твору, які з’яўляецца сапраўдным гімнам Бацькаўшчыне, песняй аб родным краі і яго народзе.
Поўная назва паэмы – “Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго”. Мікола Гусоўскі напісаў яе ў Рыме, калі знаходзіўся там у складзе дыпламатычнай місіі Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар дэталёва і падрабязна апісаў постаць, звычкі, нораў зубра – волата беларускіх лясоў, асаблівасці палявання на яго.
У аснове твора – роздум пра лёс Радзімы, пра яе месца на шляхах гісторыі.