Усе мы вельмі любім нашу краіну за яе самабытнасць, цудоўную прыроду, культуру, прыгожую і мілагучную мову. Родная мова – гэта не проста сродак зносін, гэта наш нацыянальны скарб, у якім адлюстроўваецца духоўны вопыт многіх пакаленняў, светапогляд народа.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага, у бібліятэцы-філіяле аг.Трабы прайшоў конкурс эрудытаў “Мова – духоўны скарб народа”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі (вучні мясцовай школы) даведаліся шмат цікавых фактаў з гісторыі беларускай мовы, пазнаёміліся з літаратурай з кніжнай выставы “Беларуская мова – мелодыя сэрца”, паўдзельнічалі ў конкурсах: “Шукаем адказ”, “Збіраем букет”, “Перакладаем”, “Беларуская загадка” і іншых.