Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.05.2023

Флаг, герб, гімн – галоўныя сімвалы Радзімы

11 мая прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Всезнайки”, якое прысвячалася Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба  і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Зварот да гэтай тэмы заканамерны, паколькі быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і не ведаць сімволіку сваёй краіны – недапушчальна. Павага да яе – гэта павага да сваёй зямлі, свайго народу. Краіна толькі тады незалежная, калі яна можа захоўваць свае святыні, і перш за ўсё самыя галоўныя сімвалы краіны – герб, сцяг, гімн.

У ходзе інфармацыйнай гадзіны бібліятэкар расказала дзецям пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь, адзначыла значэнне элементаў сімволікі, прасачыла, як яны адлюстроўваюць гісторыю краіны, пазнаёміла з літаратурай, прадстаўленай на выставе “Галоўныя сімвалы Радзімы”. Для замацавання атрыманых ведаў была праведзена віктарына “Сімволіка Рэспублікі Беларусь”.

У канцы пасяджэння бібліятэкар прапанавала прысутным прыняць удзел у майстар-класе “Сімвал Радзімы маёй”.