У кожнай мясцовасці ёсць людзі, адметныя сваім творчым талентам, няспыннай цікавасцю да гісторыі роднай зямлі, станоўчым светаўспрыманнем.
Алена Смалянічэнка – геранёнская паэтэса, педагог, краязнаўца. Нарадзілася і вырасла на Іўеўшчыне. Аўтар выданняў: “Геранёны”, “Касцёл Святога Мікалая”, “Барвінак”, “Год за годам”, “Мы помнім”, “Прыязджайце ў Геранёны”, “Двадцать песен о любви”, “Душа паэзіяй сагрэта” і іншых.
7 ліпеня ў бібліятэку-філіял аг.Геранёны ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” былі запрошаны наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Іўеўскага раёна на літаратурную гасцёўню “З гісторыі стварэнння вершаў Алены Смалянічэнка”.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй паэтэсы, правяла агляд матэрыялаў выставы, прысвечанай яе творчасці. А Алена Іванаўна расказала пра свой творчы шлях, пра тое, як ствараюцца вершы, бо кожны з іх мае сваю гісторыю.