Супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг.Лаздуны I правяла гучныя чытанні “Чытаем кнігі пра вайну” з вучнямі 1-2 класаў мясцовай школы.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар правяла агляд кніг знакамітых пісьменнікаў з апавяданнямі і вершамі аб вайне і прапанавала іх для чытання. Удзельнікі выбралі тыя творы, што ім спадабаліся.
Настаўніца пачатковых класаў Букліс І.Н. прачытала для прысутных апавяданне С. Аляксеева “Перамога” і верш Н.Галіноўскай “Агеньчык памяці”.
Дзеці чыталі ўголас і абмяркоўвалі творы ваеннай тэматыкі, разважалі пра неабходнасць захавання мірнага неба над галавой.
У заключэнне бібліятэкар прапанавала вучням прыняць ўдзел у майстар-класе “Голубь мира”.